温馨提示:
确认 取消

友谊地久天长---中国作家鲁迅与白俄罗斯诗人雅库布科洛斯

发布者:cuixuehua 发布时间:2016-04-11 23:43:07 评论数:0

~
http://zviazda.by/be/news/20160202/1454443708-uglyadayuchysya-adno-u-adnago    为纪念中国伟大作家鲁迅诞生135周年(1881-1936)及白俄罗斯著名诗人雅库布·科洛斯文学天涯110年,2月2日在雅库布·科洛斯文学纪念博物馆举行纪念活动。广大白俄罗斯与中国学、记者、作家、博物馆工作人员参与了本次活动。中国驻白俄罗斯大使馆文化处负责人张宏伟先生在晚会上致词。张先生强调,鲁迅与雅库布科洛斯有许多共同点,尤其在社会问题上。在两位作家作品中能够找到相同的文学象征。在白俄罗斯中国文学的威望越来越高。
    白俄罗斯著名诗人、翻译家、白俄罗斯共和国国家奖得主尼古拉·米啊特里茨基主次本次活动。尼古拉之所以在中白文学方面关系有丰富的经验,是因为他曾经出版过“龙翅膀下。中国百位诗人”一本诗集。“星星”出版社社长亚历山大·卡尔柳克维奇介绍了王维、李白、杜甫、艾青诗集的出版情况。李贺译诗补充了“吉兆。中国诗人”系列诗集。通过译者列纳·拉嘛诺夫斯佳娅的不懈的努力,出版社成功地实行了该项目。诗集中收集了她本人的一部分译诗。


У Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшла вечарына, прысвечаная 135-годдзю кітайскага пісьменніка Лу Сіня (1881 — 1936) і 110-годдзю з пачатку літаратурнай дзейнасці Якуба Коласа. Удзел у імпрэзе прынялі кітайскія і беларускія студэнты, пісьменнікі, журналісты, музейныя работнікі.
З вітальным словам да прысутных звярнуўся першы сакратар Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Хунвэй. «І Лу Сінь, і Якуб Колас — пісьменнікі адной часавай прасторы, адных сацыяльных перакананняў, — заўважыў кітайскі госць, — і з вышыні сённяшняга часу хіба ж не цікава зазірнуць у іх творы, шукаючы падабенства, аднолькавыя сімвалы?.. Мне прыемна ўсведамляць, што шырыцца прастора кітайскага мастацкага слова ў Беларусі».
Вёў вечарыну лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, вядомы паэт і перакладчык Мікола Мятліцкі. Яго досвед у беларуска-кітайскіх мастацкіх стасунках выкліканы яшчэ і тым, што Мікалай Міхайлавіч падрыхтаваў і выдаў аўтарскую кнігу перакладаў «Пад крыламі Дракона. Сто паэтаў Кітая». Пра любоў да Кітая, пра ўласныя паездкі ў Паднябесную, пра знаёмства з перакладчыкам Гао Манам распавёў паэт, празаік, публіцыст і перакладчык Навум Гальпяровіч. Дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч расказаў пра выдадзеныя ў «Звяздзе» кнігі кітайскіх паэтаў Ван Вэя, Лі Бо, Ду Фу, Ай Ціна, пра тое, што ў серыі «Светлыя знакі. Паэты Кітая» падрыхтаваны новы зборнік. На гэты раз — вершаў Лі Хэ. У значнай ступені праект рэалізоўваецца дзякуючы руплівасці перакладчыцы Алены Раманоўскай. У кнізе — і яе пераклады, і пераклады іншых творцаў, зробленыя дзякуючы падрадкоўнікам, якія падрыхтавала з мовы арыгінала Алена Раманоўская.

 

Сяргей Шычко

评论区

小组公告

小组成员

Android版APP下载

iOS版APP下载

11