温馨提示:
确认 取消

李贺诗集白俄文版诞生了!

发布者:cuixuehua 发布时间:2016-04-11 23:42:48 评论数:0

~
本文最后由 达莎(聂煜焉) 于 2016-02-04 00:13 编辑


Новыя і дакладныя ўяўленні
У серыі “Светлыя знакі. Паэты Кітая” -- вялікая і прыгожая будучыня. Мяркуйце самі. У 2014 – 2015 гады чатыры кнігі кітайскіх мастакоў слова ўбачылі свет па-беларуску. Гэта пры той умове, што ніколі раней асобныя кнігі паэзіі кітайскіх аўтараў па-беларуску не выдаваліся. Хаця і гісторыя прадстаўлення літаратуры Паднябеснай у Беларусі мае болей чым стогадовы адлік. Яшчэ з публікацый у “Нашай Ніве”. Былі і асобныя кнігі. Нават і не так мала – болей дзясятка... Ды паэзіі неяк не шчасціла... Кнігамі выходзіла проза.

                               
登录/注册后可看大图
Так, перакладалі паэзію. І перакладалі на беларускую мову паэты нераўнадушныя. Максім Танк, Сяргей Дзяргай, Уладзімір Дубоўка, Рыгор Барадулін, Мікола Мятліцкі, Андрэй Хадановіч, Анэля Тулупава, Вольга Іпатава... Толькі кніг асобных, на вялікі жаль, не было. Пакуль лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі не парушыў традыцыю і не выклаў сваё бачанне ў адмысловай аўтарскай анталогіі перакладаў кітайскай паэзіі – “Пад крыламі Дракона: Сто паэтаў Кітая”. Кніга выйшла ў Выдавецкім доме “Звязда”. Праект быў адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Беларусі.
І следам – сапраўдны прарыў... Адзін за другім пабачылі свет зборнікі паэзіі Ван Вэя, Лі Бо, Ду Фу, Ай Ціна. І вось – пятая па ліку кніга ў серыі “Светлыя знакі. Паэты Кітая”. Гэтым разам – зборнік паэзіі Лі Хэ “Песня бамбукавай флейты”.
І ў чытача ёсць унікальная магчымасць выправіцца ў падарожжа ў восьмае і дзявятае стагоддзе разам з правадніком Лі Хэ. Зараз выходзіць кніга яго вершаў. 26 гадоў яго жыцця, усяго 26 гадоў фізічнай прысутнасці ў зямной прасторы... І з дня смерці – адлік вечнасці яго неўміручай паэзіі. А з кнігі “Песня бамбуковай флейты” – адлік прысутнасці Лі Хэ і ў беларускім вечным свеце. І адбылося гэта дзякуючы нераўнадушным перакладчыкам – дзякуючы творчай руплівасці Алены Раманоўскай, Леаніда Дранько-Майсюка, Таццяны Сівец, Юліі Алейчанка. Заўважым: пераклады зроблены з мовы арыгінала. Алена Раманоўская перакладала адразу з кітайскай. Астатнія перакладчыкі – з падрадкоўнікаў, якія зрабіла для іх тая ж Алена Раманоўская, добры знаўца кітайскай... Прыклад уражлівы і варты самай сур’ёзнай увагі. З перакладам вершаў Лі Хэ (а ўжо здзейсніліся і публікацыі ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”) на беларускую мову пачынаецца і новы этап у знаёмстве беларусаў з кітайскай літаратурай. Этап, калі мастацкае пераўвасабленне адбываецца з мовы арыгінала. Спадзяёмся, што айчынныя літаратуразнаўцы, гісторыкі літаратуры гэта ўлічаць.
А яшчэ ў “Маладосці” літаратурныя крытыкі паспрабавалі правесці паралелі паэзіі Лі Хэ і паэзіі Максіма Багдановіча... Зазірніце ў дванаццаты нумар часопіса за мінулы, 2015, год, каб пераканацца, наколькі цікавыя гэтыя параўнанні. А пасля мы разам памарым пра той час, калі да такіх параўнанняў падыйдуць і кітайскія крытыкі, кітайскія літаратуразнаўцы, маючы ўяўленне пра паэзію Максіма Багдановіча на кітайскай мове.
“Бамбук раней за ўсіх вясной/ Фарбуе ўсё ў зялёныя адценні./ У парасткаў бамбука атачэнні/ Сцяжынка вузкая блішчыць расой”, -- чуцен голас Лі Хэ з восьмага стагоддзя. І следам ідуць да беларускага чытача новыя ўяўленні пра Кітай і пра кітайскае прыгожае пісьменства.
А што да праектавання серыі “Светлыя знакі. Паэты Кітая”, то ўжо сённяшнія публікацыі ў газеце “Літаратура і мастацтва”, часопісах “Маладосць”, “Полымя” сведчаць пра хуткі яе працяг. Вось надрукаваны ў тым жа дванаццатым нумары паэт Сюй Чжымо (1897 – 1931)... І яго вершы перакладалі з арыгінала – студэнты і аспіранты Мар’я Мішкінь, Аляксандра Беразняцкай, Кацярына Валадзько, Вольга Антоненка. А яшчэ ў архіве пісьменніцы Анэлі Тулупавай знойдзены рукапіс кнігі перакладаў паэзіі Лі Цычжао – славутай кітайскай паэтэсы. Ведаю, што кітайскія сябры Выдавецкага дома “Звязда” перадалі ў Беларусь кнігі вершаў (на кітайскай!) Ван Гочжэ, яркага мастака слова, які яшчэ зусім нядаўна працаваў у кітайскай паэзіі і нядаўна пайшоў з жыцця.
Да новых сустрэч з паэзіяй Кітая ў серыі “Светлыя знакі...”!.. Да новых сустрэч з беларускімі перакладчыкамі кітайскай паэзіі!..
Алесь Карлюкевіч.
http://www.sozvuchie.zviazda.by/news/2016-01-22-5

 

评论区

小组公告

小组成员

Android版APP下载

iOS版APP下载

11